Акцызы — асноўная крыніца паступленняў у бюджэт Гродзеншчыны

Акцызы аказаліся асноўнай крыніцай паступленняў у бюджэт Гродзенскай вобласці, паведамляе «Экономика Беларуси»

kontrolnyj_znak_rb.jpg

У кансалідаваны бюджэт Гродзенскай вобласці паступіла больш за Br2,3 млрд (план выкананы на 103%), у тым ліку ў рэспубліканскі бюджэт — 1 мільярда рублёў, у мясцовыя бюджэты — каля 1,3 мільярда.

Бюджэт Гродзенскай вобласці папаўнялі 15,8 тыс. арганізацый, 28,6 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і амаль 393 тыс. фізічных асоб.

Найбольшую ўдзельную вагу ў структуры даходаў бюджэту займаюць акцызы (34,4%), падаходны падатак (21,1%) і падатак на дададзеную вартасць (15,9%).