Беларускія біятланісты здабылі 4 медалі ў першы дзень Паралімпіяды
Беларускія паралімпійцы заваявалі 2 срэбных і 2 бронзавых медалі ў дзень адкрыцця Зімовых Паралімпійскіх гульняў у Пхёнчхане, паведамляе Радыё Свабода.

Срэбны медаліст Юры Голуб (127) разам з украінскімі паралімпійцамі Віталём Лук'яненка (135) і Анатолем Кавалеўскім (136)
Срэбны медаль у спрынце на 7,5 км для спартоўцаў з парушэннем апорна-рухальнага апарату стаў Дзмітры Лобан у катэгорыі LW12.

Дзмітры Лобан (37) разам з прызёрамі спрынту
Срэбным медалістам сярод спартоўцаў з парушэннем зроку ў катэгорыі В3 стаў біятланіст Юры Голуб. Лідзія Графеева здабыла бронзу ў жаночым спрынце на 6 км катэгорыі LW12.

Лідзія Графеева (11) разам з прызёрамі гонкі
У спрынце на 6 км для біятланістаў з парушэннем зроку ў катэгорыі В3 беларуска Святлана Саханенка прыйшла трэцяй.

Біятланістка Святлана Саханенка і яе накіроўваючы Раман Яшчанка