Беларуска Святлана Саханенка заваявала залаты медаль Паралімпіяды
Святлана Саханенка заваявала залаты медаль Паралімпіяды ў Пхёнчхане — першы для нашай краіны.
Яна перамагла ў лыжнай гонцы на 15 кіламетраў вольным стылем, паказала вынік 49 хвілін 11,7 секунды. У ёй выступалі спартсменкі з парушэннямі зроку. Раней Саханенка заваявала на Паралімпіядзе бронзавы медаль у біятлоне, у спрынце на 6 кіламетраў.
Беларус Юрый Голуб заваяваў срэбраны медаль у лыжнай гонцы на дыстанцыі 20 кіламетраў вольным стылем (у ёй таксама ўдзельнічалі спартсмены з парушэннямі зроку). Раней Голуб ужо заваёўваў “срэбра” ў біятлоне, у спрынце на 7,5 км.
На сённяшні дзень беларускія паралімпійцы заваявалі ў Паўднёвай Карэі 1 залаты, 3 срэбраныя і 2 бронзавыя медалі. У медалёвым заліку беларуская зборная займае 9-е месца.
euroradio.fm