Беларускіх вайскоўцаў адправяць у Сірыю?
Паводле інфармацыі ініцыятывы BYPOL, у Заходняе і Паўночна-Заходняе аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл Беларусі прыйшла разнарадка па выдзяленні вайскоўцаў для арганізацыі патрулявання тэрыторый у Сірыі. Як мяркуецца, першая адпраўка байцоў у колькасці 300 чалавек з кожнага камандавання, адбудзецца ў верасні 2021 года.
Вядома, што афіцэры, якія дапушчаныя да гэтай інфармацыі, у спешным парадку спрабуюць звольніцца або перавесціся ў іншыя падраздзяленні, пішуць аўтары з BYPOL. Маёр Ігар Гіль, які павінен быў стаць камандзірам міратворчай роты, спрабуе перавесціся ў штаб, але на дадзены момант беспаспяхова.
Што тычыцца матэрыяльнага складніка, то кантрактнікам
абяцаюць каля $ 2000 даляраў у месяц. Для параўнання ў Расіі і французскім
Замежным Легіёне за камандзіроўкі ў зону баявых дзеянняў, часцяком нашмат менш
інтэнсіўных, чым у Сірыі, плацяць у разы больш.
Камандаванне Сіл спецыяльных аперацый праз сваіх ідэолагаў
ужо пачало актыўную прапагандысцкую кампанію па вярбоўцы ў міратворцы салдат
тэрміновай службы. Паколькі ўся ідэалогія ў ССО пабудавана на прыкладах
гераічных баёў ПДВ і іншых элітных падраздзяленняў СССР і Расіі, то частка
салдат з ССО паддаюцца вярбоўцы.