«Арт Сядзіба» распачынае кампанію #беларускаястужка
6 снежня акцыяй «Пазнач сябе беларусам» стартуе грамадская кампанія #беларускаястужка.
Арганізатары прапануюць кожнаму жадаючаму выбраць адну з трох формаў далучэння да ініцыятывы. У межах першай акцыі плануецца раздаць 5000 метраў стужкі з беларускім арнаментам у 100 мабільных і стацыянарных кропках Мінску.
Першая акцыя «Пазнач сябе беларусам» адбудзецца ў Мінску 6 снежня і прымеркаваная да маштабнага фестывалю нацыянальнай культуры «Дзень вышыванкі» 13 снежня ў Палацы Мастацтва. У межах акцыі плануецца раздаць 5000 метраў стужкі з беларускім арнаментам у 100 мабільных і стацыянарных кропках Мінску.
Каб кампанія #беларускаястужка стартавала ўдала, а акцыя 6 снежня «Пазнач сябе беларусам» прайшла маштабна, патрэбная кансалідацыя грамадства, стварэнне вялікай каманды і дапамога кожнага неабыякавага беларуса. Таму арганізатарамі кампаніі былі распрацаваныя тры спосабы ўдзелу ў ёй.
Першы спосаб (валанцёр):
— стань валанцёрам кампаніі і дапамажы раздаць беларускую стужку 6 снежня ў адной з вызначаных кропак Мінску.
Падыходзіць? Запаўняй форму тут!
Пасля апрацоўкі заявак 4 снежня будучыя валанцёры атрымаюць падрабязную інструкцыю пра план і ўдзел у кампаніі. Асноўныя кропкі раздачы 6 снежня будуць мабільнымі. Валанцёры будуць распаўсюджваць стужку ў людных месцах па ўсім Мінску. Будзе і некалькі стацыянарных кропак, дзе стужка будзе распаўсюджвацца пастаянна і надалей.
Другі спосаб (кропка):
— прапануй уласную стацыянарную кропку распаўсюду стужкі (крама, кавярня, офіс ці любое іншае публічнае месца).
Стацыянарныя кропкі патрэбныя як для акцыі 6 снежня (субота), так і для сталага далейшага распаўсюду стужак. Будзе складзеная інтэрактыўная мапа кропак, дзе можна ўзяць беларускую стужку. Спачатку ў Мінску, а пазней і ў іншых гарадах Беларусі гэтыя кропкі будуць пазначаныя адмысловымі налепкамі і плакатамі.
Прапанаваць кропку можна праз гэтую форму!
Трэці спосаб (спонсар):
— ахвяруй грошы на стужку і іншыя выдаткі кампаніі.
Адзін метр якаснай і прыгожай стужкі з арнаментам беларускай вытворчасці, калі замаўляць оптам, каштуе каля 2.000 беларускіх рублёў. Для першай акцыі «Пазнач сябе беларусам», на якой запланавана раздаць 5000 метраў, а гэта каля 15 тысяч стужак, патрэбна мінімум 10 мільёнаў беларускіх рублёў. Таму, чым большая сума будзе сабраная, тым большая колькасць стужкі будзе набытая для раздачы не толькі 6 снежня, а і ў астатнія дні ў розных рэгіёнах Беларусі.
Стужкая, якая будзе набытая на гэтыя сродкі і раздавацца ў межах акцыі «Пазнач сябе беларусам», выглядае так:
Ахвяраваць сродкі на кампанію можна трыма спосабамі:
1. зрабіць унёсак наяўнымі грошамі ў «Арт Сядзібе», якая знаходзіцца тут: Мінск, пр-т Незалежнасці, д. 58, оф. 430 (ст. м. «Плошча Якуба Коласа», 4 паверх Маскоўска-Венскага ГЦ). Кантактны нумар: +375 29 782-88-81, e-mail: artsiadziba@gmail.com.
2. пералічыць сродкі ў аддзяленні любога банка Беларусі на рахунак нашай арганізацыі.
Вось бланк і рэквізіты:
Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Амарока»,
УНП 191688610, р/р 3015131680014,
ЗАТ «МТБанк», код 153001117.
Прызначэнне плацяжу: добраахвотны ўнёсак на развіццё беларускай культуры.
3. ахвяраваць любую суму праз сістэму мабільных плацяжоў «iPay» з нумароў аператараў МТС і life:)на рахунак інфармацыйна-асветніцкай установы «Амарока».
Дашліце з нумароў аператараў МТС і life:) на нумар 553 SMS-паведамленне (не тарыфікуецца) віду:
556 <Нумар мабільнага тэлефона> <Сума ўнёску>
Увага! Уводзьце нумар мабільнага тэлефона з занальным кодам (9 лічбаў без прабелаў). Прыклад: 297654321.
Прыклад SMS-паведамлення: 556 297654321 1000000
4. ахвяраваць любую суму праз плацёжную сістэму «PayPal».
Па ўсіх пытаннях пішыце на e-mail: artsiadziba@gmail.com ці тэлефануйце па нумару: +375 29 782-88-81.
Стужка з арнаментам ― выдатны спосаб пазначыць сябе беларусам. Яе можна прымацаваць да вопраткі, торбы, машыны ды іншага, каб адзначыць сваю нацыянальную пазіцыю, каб беларус бачыў беларуса і ганарыўся сваёй нацыянальнасцю і Радзімай!
Сачыць за развіццём кампаніі і дадаваць тэматычную інфармацыю можна праз хэштэг #беларускаястужка ва ўсіх папулярных сацыяльных сетках, а таксама праз падзеі: