Афганцы звярнуліся да ўлады

Напярэдадні 20-годдзя заканчэння вайны ў Афганістане і “Дня абаронцы Айчыны і Узброеных сіл РБ сустаршыні арганіцыйнага камітэта па стварэнню незалежнага ГА ветэранаў баявых дзеянняў “Абаронца Айчыны Алег Волчак, Мікалай Аўтоховіч і Аляксандр Камароўскі звярнуліся з лістом да Аляксандра Лукашэнкі і Сяргея Сідорскага.

У лісце адзначаецца, што зараз беларуская дзяржава негатыўна ставіцца да тых, хто ў свой час выконваў “інтэрнацыянальны доўг: сацыяльныя гарантыі зменшаны настолькі, што гэта робіць іх несупастаўляльнымі з гарантыямі ў іншых краінах СНД, адсутнічае элементарная павага да гэтай катэгорыі грамадзян з боку дзяржаўных чыноўнікаў, у афганцаў адсутнічае афіцыйны статус “удзельніка вайны.

У сувязі з гэтым Волчак, Аўтуховіч і Камароўскі адмаўляюцца ад юбілейнай узнагароды ў гонар 20-годдзя вываду Савецкіх войскаў з Афганістана і патрабуюць ад уладаў: заканадаўча зацвердзіць статус удзельніка вайны для ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых краін; выдаць пасведчанні ўдзельніка вайны дзяржаўнага ўзору, вярнуць ільготы ўдзельнікам вайны ў Афганістане і сем’ям загінулых і памерлых у поўным аб’ёме, дапрацаваўшы іх, каб яны суадносіліся хаця б са стандартамі СНГ; а таксама неўмяшальніцтва дзяржавы ў справы грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў.