Ахлабысцін заявіў у Магілёве, што Расіі трэба ўвесці свае войскі ва Украіну
Расійскі акцёр Іван Ахлабысцін заявіў на сваім творчым вечары ў Магілёве, што на Данбас варта ўвесці расійскія войскі, бо гэта ўратуе жыцці ўкраінцаў.
На яго думку, на такі крок Расію вымушаюць пайсці, у тым ліку, і абставіны.
"Таму што калі гэтага не будзе, то пачнуцца хваляванні і ў нас (у Расіі — Тэлеграф). Спалохаюцца алігархі. Пакаціцца крывавы вал рэпрэсій", — сказаў акцёр, адказваючы на адно з пытанняў гледачоў.
"У вас жа таксама, хутка, як я разумею, выбары. Значыць, будзе больш арыштаваных па розных эканамічных артыкулах. Ёсць агульныя дзяржаўныя заканамернасці. Лес сякуць — трэскі ляцяць", — прыводзіць словы Івана Ахлабысцін беларуская служба Радыё "Свабода".
На творчым вечары акцёра ў Магілёве пабывала больш за 500 чалавек, на працягу прыкладна двух гадзін Іван Ахлабысцін практычна ўвесь час адказваў на пытанні, якія гледачы перадалі яму перад пачаткам мерапрыемства на паперках.