Расійскім салдатам забаранілі карыстацца iPhone

У Расіі прызыўнікам забараняюць браць з сабой на службу iPhone.



iphone_army_russia1.jpg

Пра гэта пішуць "Известия" са спасылкай на афіцыйную "гарачую лінію" міністэрства абароны краіны па пытаннях прызыву.

Прадстаўнік ведамства патлумачыў забарону тым, што падчас размовы па iPhone камера перадае, дзе салдат знаходзіцца і чым ён займаецца.

Неназваны супрацоўнік "гарачай лініі" распавёў выданню, што можна браць любы іншы тэлефон, акрамя iPhone. "Гэта чыста амерыканская фірма", — адзначыў ён.

Эксперты таксама адзначаюць, што з дапамогай iPhone лёгка вызначыць бягучую геапазіцыю канкрэтнага чалавека. У выпадку з прызыўнікамі — смартфон лёгка можа выдаць пазіцыі ваенных частак і іх перасоўванне.

Нагадаем, у ліпені кіраўнік юрыдычнай службы КПРФ Вадзім Салаўёў прапаноўваў забараніць прызыўнікам карыстацца мабільным інтэрнэтам. Паводле яго слоў, апублікаваная імі інфармацыя можа быць выкарыстана для правакацый з боку заходніх СМІ ".

Адзначым, падобныя ініцыятывы пачалі з'яўляцца ў Расіі пасля таго, як журналісты атшукалі ў сацсетках расійскіх салдат, якія выстаўляюць фота са "службы" на Данбасе, а самі старонкі ў сацсетках пачалі знікаць.

Паводле УНІАН