Нарвегія замарозіла ўсе палітычныя кантакты з Расіяй
Нарвегія замарозіла ўсе палітычныя кантакты з Крамлём з-за незаконнай анэксіі Крыма і агрэсіі Расіі ва ўсходніх рэгіёнах Украіны.
Эрна Солберг
Пра гэта ў інтэрв'ю «Люстэрка тыдня.
Украіна» распавяла прэм'ер-міністр Нарвегіі Эрна Солберг.
«Мы таксама адклікаем нашых ваенных экспертаў, якія працавалі з Расіяй па ўмацаванні мер даверу, і адмянілі запланаваныя сумесныя манеўры. Усё гэта з-за сітуацыі ва
Украіне», — адзначыла прэм'ер Нарвегіі.
Паводле яе слоў, на дадзены момант у дзвюх краін засталіся толькі кантакты на лакальным узроўні — у сферы марскога транспарту і рыбалоўства, якія «проста з'яўляюцца
пастаяннай практыкай і ад якіх мы не бачым сэнсу адмаўляцца».