ААН налічыла ў Беларусі 40 тысяч бежанцаў з Украіны
Прыкладна такая колькасць украінцаў аформіла часовае знаходжанне ў нашай краіне.
Пра гэта паведамляе Арганізацыя аб'яднаных нацый.
Паводле афіцыйных звестак Дзяржаўнай службы Украіны ў надзвычайных сітуацыях ад канфлікту ў паўднёва-ўсходніх рэгіёнах ужо вымушаныя былі бегчы больш за паўмільёна чалавек. Агульная колькасць
украінцаў, якія звярнуліся за відам на жыхарства ў суседнія краіны, ацэньваецца ў 317 тыс чалавек. Больш за ўсё іх у Расіі, Беларусі і Польшчы.
Раней міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч заяўляў, што ўкраінскія грамадзяне, якія сёлета пераехалі ў Беларусь, не ствараюць якіх-небудзь праблем з пункту гледжання правапарадку.
Пытанні рассялення і працаўладкавання гэтых людзей развязваюцца. Таксама ён паведаміў, што за атрыманнем статуса бежанцаў звярнулася няшмат людзей. У асноўным украінскія грамадзяне звяртаюцца за
атрыманнем дадатковай абароны, а таксама па дазвол на часовае або пастаяннае знаходжанне.
ej.by