30 гадоў таму ў Мінску дазволілі выкарыстоўваць бел-чырвона-белы сцяг

Тады ж папрасілі вярнуць гораду гістарычную назву.

unnamed_267.jpg

30 гадоў таму ў Мінску дазволілі выкарыстоўваць бел-чырвона-белы сцяг і папрасілі вярнуць гораду гістарычную назву.
Мінскі гарадскі савет дэпутатаў 5 верасня 1991 года пастанавіў вывешваць нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг над Мінгарсаветам і пастанавіў выкарыстоўваць гэты сцяг і герб «Пагоня» паралельна з сімволікай БССР.

photo_2021_09_05_14_15_19.jpg


Таксама Мінгарсавет у гэты дзень пастанавіў вярнуць гораду гістарычны герб і прапанаваў гістарычную назву – Менск. Але для перайменавання Мінску ў Менск потым не хапіла 31 голаса ў Вярхоўным савеце. Але нацыянальную сімволіку зрабілі дзяржаўнай 19 верасня 1991 года.