290 арыштаў. «Рэпарцёры без межаў» завярнуліся ў ААН праз сітуацыю з журналістамі ў Беларусі
22 кастрычніка праваабарончая група «Рэпарцёры бязь межаў» афіцыйна завярнулася да Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з заклікам асудзіць «беспрэцэдэнтны ціск» на журналістаў і цэнзуру ў Беларусі ў сувязі з падзеямі пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні, перадае Радыё Свабода.
Паводле інфармацыі арганізацыі, яна просіць экспертаў ААН па правах чалавека «прыкласці ўсе намаганні, каб прымусіць улады Беларусі забяспечыць неадкладнае спыненне любых злоўжыванняў у дачыненні да журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі, а таксама перашкод для свабоды інфармацыі».
Медыягрупа таксама заклікала расследаваць парушэнні правоў журналістаў, у тым ліку на міжнародным узроўні, і пакараць вінаватых.
«Улады Беларусі жорстка і нястомна душаць свабоду інфармацыі больш за тры месяцы, хоць гэта з'яўляецца ключавым элементам дэмакратыі і вяршэнства закона ў Беларусі. Вельмі важна, каб ААН прыклала ўсе намаганні для таго, каб журналісты маглі свабодна, бесперашкодна і ў поўнай бяспецы асвятляць далейшыя дэманстрацыі і іншыя падзеі, якія ўяўляюць грамадскі інтарэс», — цытуе РБК кіраўніка юрыдычнага аддзела Пола Копіна.
З моманту выбараў арганізацыя паведаміла пра сотні парушэнняў правоў журналістаў у Беларусі, у тым ліку пра 290 арыштаў.
У цяперашні час пад вартай знаходзяцца сем супрацоўнікаў СМІ.
У сусветным індэксе свабоды прэсы 2020 года Беларусь займае 153-е месца са 180.