Заўтра Парашэнка ў Мінск не прыедзе, аднак праз тыдзень можа сустрэцца з Пуціным у Мілане

Пакуль невядома, хто будзе прадстаўляць Украіну на саміце СНД 10 кастрычніка (у пятніцу) у Мінску.



poroshenko11.jpg

Памочнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Юры Ушакоў заявіў на брыфінгу, што на саміце СНД будуць прысутнічаць усе прэзідэнты краін-чальцоў садружнасці, акрамя Украіны.

Адміністрацыя Пятра Парашэнкі пакуль не каментавала гэтую заяву, аднак намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валер Чалы не выключыў верагоднасць сустрэчы Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў нармандскім фармаце 16-17 кастрычніка ў Мілане. Нагадаем, нармандскі фармат прадугледжвае сустрэчы прадстаўнікоў Украіны, Расіі, Францыі і ФРГ.

Паводле СМІ