Еўрапейскія лідэры не плануюць сустракацца з Пуціным на саміце ў Мілане

Лідэры Еўрапейскага Саюза не плануюць сустракацца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным падчас 10-га саміту «Азія-Еўропа», які адбудзецца 16-17 кастрычніка у Мілане (Італія). 



putin_odin.jpg

Пра гэта ў пятніцу ў Брусэлі паведаміла прадстаўнік Еўрапейскай камісіі Піа Арэнкільдэ Хансен, перадае ўласны карэспандэнт УНІАН.

«Мы не можам выключыць такой магчымасці ў плане нефармальнай сустрэчы, але на колькі мне вядома, такая сустрэча не плануецца. Сітуацыя ва Украіне будзе на першым плане ў дыскусіі ў Мілане. Але ў мяне няма інфармацыі аб двухбаковых сустрэчах», - сказала яна.

Хансен адзначыла, што саміт з’яўляецца «шматбаковым форумам». «Прысутнасць прэзідэнта Пуціна ў Мілане была заяўлена, але ў нас няма ніякіх двухбаковых сустрэч з ім», — падкрэсліла прадстаўнік ЕК.

Як вядома, 16-17 кастрычніка ў Мілане адбудзецца 10-ы саміт «Азія-Еўропа», удзел у якім прымуць 50 лідэраў Еўропы і Азіі, у тым ліку і кіраўніцтва ЕС, у прыватнасці прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу і прэзідэнт Савета ЕС Херман Ван Ромпей.

Нагадаем, што раней пра магчымасмць сустрэчы з Пуціным у Мілане заявілі ў адміністрацыі ўкраінскага прэзідэнта Пятра Парашэнкі.