Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заступіўся за арыштаваных украінскіх заўзятараў

Украінскіх фанатаў, затрыманых пасля ўчорашняга матчу ў Беларусі, пачалі вызваляць пасля ўмяшання Прэзідэнта Украіны. Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку прэс-сакратар Пятра Парашэнкі Святаслаў Цэголка.



porosh1.jpg

«Прэзідэнт Украіны даручыў МЗС тэрмінова забяспечыць консульскую абарону для неадкладнага вызвалення і вяртання дадому ўсіх затрыманых у Беларусі ўкраінскіх грамадзянаў. Па стане на гэты час, па дадзеных МЗС, трое з 15 затрыманых ужо вызвалілі», — напісаў ён.

Нагадаем, пасля матчу адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2016 "Украіна -- Беларусь" у Барысаве Мінскай вобласці сілавікі затрымалі многіх заўзятараў. Іх судзяць за нецэнзурную лаянку.

Укрінформ