У Беларусі ў 2014 годзе знізілася выручка ад рэалізацыі на аднаго работніка арганізацый у доларавым эквіваленце
Выручка ад рэалізацыі на аднаго сярэдняспісачнага работніка арганізацый Беларусі за 2014 год склала 651,2 млн. рублёў, што на 14% больш, чым за 2013 год. Аднак у доларавым выражэнні гэты паказчык склаў 63,5 тыс. (на 0,2% менш), паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
За 2014 год выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг арганізацый краіны ў бягучых цэнах склала 1.419,9 трлн. рублёў, ці на 11,4% больш, чым за 2013 год.
Сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг вырас таксама на 11,1% да 1.135,4 трлн. рублёў. Чысты прыбытак арганізацый Беларусі павялічыўся на 14,5% у параўнанні з 2013 годам і склаў 46,3
трлн. рублёў. Прыбытак ад рэалізацыі павялічыўся на 20,4% да 100,75 трлн. рублёў.
Удзельная вага стратных арганізацый ва ўказаны перыяд склала 13,5% супраць 10,3% у 2013 годзе. Сума чыстай страты на адну стратную арганізацыю вырасла на 36% да 15 млрд. 788,1 млн. рублёў.
Рэнтабельнасць продажу за 2014 год была на ўзроўні 7,1% супраць 6,6% за 2013 год.
Марына Носава, БелаПАН