Санкцыі працуюць. Дзве кампаніі Dana Holdings сыдуць з беларускага рынку

Дзве кампаніі Dana Holdings сыдуць з беларускага рынку. Пра гэта гаворыцца ў рэкламным матэрыяле, размешчаным ад імя яшчэ адной кампаніі холдынгу «Дана Астра».

dana_1024x697.jpg


«Комплекс “Маяк Мінска” пабудаваны, “Парк Чалюскінцаў” будзе здадзены ўжо ў наступным годзе — на гэтым кампаніі “Эмірэйтс Блю Скай” (“Зомекс”) і “Дубай Вотэр Фронт”(“Белінтэраба”) завяршаюць сваю дзейнасць у Беларусі па будаўніцтве і прыцягненні інвестыцый», — перадае REFORM.by.

ЗТАА «Зомекс Інвестмент» было зарэгістравана ў 2008 годзе, а ЗТАА «Белінтэраба» — у 2004 годзе. Вясной гэтага года яны былі перайменаваны ў «Эмірэйтс Скай Блю» і «Дубай Вотер Фронт». Рашэнне было прынята ў сувязі з планаванымі прыцягненнем замежных партнёраў.

Кампанія «Дана Холдынгз/Дана Астра» была унесеная ў санкцыйны спіс Еўрасаюза ў снежні з-за цесных сувязяў з Лукашэнкам.

Паводле дадзеных справаздачы «Эмірэйтс Скай Блю», за тры квартала 2020 года выручка кампаніі знізілася на 21, 8% да 74,09 млн рублёў. Чысты прыбытак скараціўся на 53% да 39,86 млн рублёў.