«Паўднёвага патоку» не будзе. Расія вырашыла будаваць газаправод праз Турэччыну, а не праз Баўгарыю

Расія не абмяркоўвае магчымасці будаўніцтва газаправода па дне Чорнага мора праз Баўгарыю, заявіў міністр энергетыкі РФ Аляксандар Новак.

d9b2c36a_11ad_48ab_814a_69fdcafba7ae_cx0_cy6_cw0_w987_r1_s_r1.jpg

Здымак Reuters
Паводле ягоных слоў, будаўніцтва газаправоду па дне Чорнага мора — «Паўднёвага патоку» — сёння не абмяркоўваецца.
«Па Баўгарыі не абмяркоўваем цяпер, у нас «Паўднёвага патоку“ няма», — цытуе Новака РІА «Новости».
У той жа час Расія і Турэччына аднаўляюць перамовы па праекце газаправоду «Турэцкі паток». Намеснік кіраўніка «Газпрома» Аляксандар Мядзведзеў заявіў, што разам са сваім начальнікам Аляксеем Мілерам яны прымуць удзел у працы над праектам, перадае 24news.com.ua.
«Яны [перамовы] ўжо фактычна ідуць, гэты працэс пачаўся яшчэ на сустрэчы міністра эканомікі Турэччыны і міністра энергетыкі Расіі. Былі дасягнутыя дамоўленасці пра аднаўленне гэтага працэсу», — заявіў Аляксандар Мядзведзеў.
Аднак, як піша Euroobserver, будучыня ў абодвух праектаў нявызначаная праз падзенне попыту на газ, нізкія цэны і заканадаўчыя складанасці з будаўніцтвам трубаправодаў.
Паводле «Радыё Свабода»