ЕС прапануе Беларусі комплексную эканамічную падтрымку
Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза Барэль і еўракамісар па пытаннях еўрапейскай палітыкі суседства Вaрхеі выпусцілі заяву з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю.
Еўрасаюз гатовы прапанаваць Беларусі "ўсёабдымны план эканамічнай падтрымкі". Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазепа Барэля і еўракамісара па пытаннях еўрапейскай палітыкі суседства і пашырэння Олівера Вaрхеі. Дакумент распаўсюдзіла ў пятніцу, 5 лютага, прэс-служба Еўракамісіі. Заява прымеркавана да Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю 7 лютага.
"ЕС павялічыў дапамогу народу Беларусі і гатовы падтрымаць дэмакратычную Беларусь рознымі сродкамі, у тым ліку праз усёабдымны план эканамічнай падтрымкі", — адзначаецца ў дакуменце. "На працягу ўжо шасці месяцаў з часу фальсіфікаваных выбараў 9 жніўня 2020 года" жыхары Беларусі працягваюць мірна выходзіць на дэманстрацыі, "нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі з боку беларускага рэжыму", падкрэслілі Барэль і Вархеі.
Брусель патрабуе, каб усе "адвольна затрыманыя" падчас акцый пратэсту, уключаючы палітвязняў і журналістаў, былі "неадкладна і безумоўна" вызваленыя. "Усе вінаватыя ў парушэннях правоў чалавека павінны быць прыцягнутыя да адказнасці", — гаворыцца ў заяве.
ЕС працягвае заклікаць "да хутчэйшага пачатку сапраўднага, усёабдымнага нацыянальнага дыялогу і наступных новых, вартых даверу і празрыстых выбараў", рэзюмавалі еўрапейскія палітыкі.
Паводле dw.com