Германія палегчыць візавы рэжым для беларусаў, якія зазналі пераслед улады

Германія спрашчае магчымасць атрымання візы для беларусаў, якія пераследуюцца за свае перакананні.

8npwr7yartnmnwvayoesft7blrkhukqu.jpg


Пра гэта ў чацвер, 4 лютага, паведаміла выданне Süddeutsche Zeitung. Па дадзеных выдання, гаворка ідзе пра «ахвяраў катаванняў», актывістаў, якім патрабуецца абарона, якія пераследуюцца і бліжэйшых членаў іх сем’яў, паведамляе АФН са спасылкай на DW.

Інфармацыю аб спрашчэнні візавага рэжыму агучыў дзяржаўны міністр па справах Еўропы ў МЗС Германіі Міхаэль Рот у адказ на запыт дэпутата Партыі «Зялёных» Мануэля Сарацына.

«Зялёныя» вітаюць гэтае рашэнне як «знак салідарнасці з беларускім дэмакратычным рухам», піша Süddeutsche Zeitung.

Нагадаем, што Літва з 1 снежня 2020 года выдае свае нацыянальныя візы «для пацярпелых ад рэпрэсій беларусаў» бясплатна. Толькі з канца верасня па 1 снежня ў Літву «па гуманітарных прычынах» змаглі трапіць больш за 1300 беларусаў.