На вуліцы Багдановіча ў Мінску адбыўся хапун: 15 чалавек затрымалі

Пра гэта паведамляюць тэлеграм-каналы.

photo_2021_02_04_21_07_08.jpg

Увечары 4 лютага ў Мінску на вуліцы Багдановіча затрымалі 15 чалавек. Яны знаходзяцца ў Цэнтральным РАУС.
Відавочцы хапуна паведамілі, што дваровы збор у гэтым месцы адбываецца часта: людзі збіраюцца папіць гарбаты, без сімволікі і лозунгаў.