Беларусь і Расія падпісалі пратакол аб цэнах на газ на 2022 год. Але кошт яшчэ невядомы
Міністры энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч і Расіі Мікалай Шульгінаў 9 лістапада ў Маскве падпісалі пратакол аб унясенні змены ў міжурадавае пагадненне аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь і яго транспарціроўцы, перадае БелаПАН.
Канкрэтны ўзровень цаны на газ зафіксуюць у сумесным
дакуменце з «Газпрамам», зыходзячы з умоў 2021 года, паведамляе
Мінэнергетыкі Беларусі.
Сёлета Мінск атрымлівае расійскі газ па 128,5 долара за
тысячу кубаметраў. Уладзімір Пуцін па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам
9 верасня заявіў, што ў 2022 годзе кошт застанецца ранейшым.