База дадзеных дармаедаў будзе даступная ўладам са спазненнем на два месяцы

Беларускія ўлады і органы дзяржкіравання атрымаюць доступ да базы дадзеных працаздольных грамадзян, якія не занятыя у эканоміцы, са спазненнем на два месяцы, вынікае з пастановы Саўміна №509.

e42302c4_2764_45ae_9e03_42f66aab2c8d_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.jpg


Згодна з дакументам, доступ да базы будзе прадастаўлены з 1 лістапада 2018 года, хаця раней планавалася даць доступ ўжо з 1 верасня бягучага года, паведамляе АФН.

Такім чынам, ва ўладаў будзе толькі 2 месяцы на тое, каб паспрабаваць высветліць, хто з уключаных ў гэтую базу асобаў рэальны дармаед, а хто абцяжараны «іншымі абставінамі непераадольнай сілы», якія перашкаджаюць выхаду на працу.

«Зрэшты, не выключана, што ўлады і не планавалі марнаваць час на такое высвятленне», — зазначае АФН.