Argus: Еўрапейскія банкі адмаўляюць у фінансаванні здзелак па рэалізацыі беларускіх нафтапрадуктаў

Некалькі еўрапейскіх банкаў ужо адмаўляюць у фінансаванні здзелак па рэалізацыі беларускіх нафтапрадуктаў. Акрамя таго, некаторыя трэйдары чакаюць, што Еўрапейскі саюз неўзабаве можа ўвесці санкцыі ў дачыненні да Беларусі, аналагічныя санкцыям ЗША, што зробіць немагчымым фінансаванне такіх здзелак і ў еўра.

gomeloblnefteprodukt_seminar_benzovozy_process6_novyj_razmer_1100x733.jpg


У адной з гандлёвых кампаній звярнулі ўвагу на пункт у санкцыях, які абвяшчае, што любая фізічная або юрыдычная асоба, якая «аказвае фінансавую, матэрыяльную або тэхналагічную падтрымку» кампаніям, што знаходзяцца пад санкцыямі, можа быць падвергнутая рызыцы ўвядзення санкцый у дачыненні да сябе, паведамляе тэлеграм-канал «Эканоміка па-беларуску» са спасылкай на Argus Media. Гэтую ж інфармацыю са спасылкай на тую ж крыніцу пацвярджае і OfficeLife.

«Такім чынам, нават адна транзакцыя можа быць патлумачаная як парушэнне пастановы ўладаў ЗША», — гаворыцца ў паведамленні.

Цэнавае агенцтва Argus Media заснаванае ў 1970 годзе, і, нароўні з Platts, лічыцца найбольш аўтарытэтным агенцтвам на нафтавым рынку.