56% ужо махнулі на ўсё рукой. Як беларусы ратуюць свае зберажэнні?
Крыху больш за палову апытаных беларусаў ужо махнулі на ўсе рукой і не спрабуюць ратаваць свае зберажэнні, альбо такіх у іх папросту няма. Амаль 20% спрабуе купіць валюту па любым курсе, нягледзячы на ліміты. Такія вынікі апытання Myfin.by
Як паказвае
апытанне, больш за 56% з падпісчыкаў ужо нават не спрабуюць выратаваць
зберажэнні і проста назіраюць за сітуацыяй. Фінансавы партал Myfin.by правеў
апытанне сярод сваіх чытачоў, якім чынам тыя ратуюць свае зберажэнні. Пытанне
было простае: "Як вы ратуеце свае зберажэнні ў гэты час?» У даследаванні
Myfin.by прынялі ўдзел больш за 6400 чалавек.
У выніку:
- 56% апытаных ужо махнулі на ўсе рукой і не спрабуюць ратаваць свае зберажэнні, альбо такіх у іх няма.
- Каля 19% апытаных беларусаў аддаюць перавагу купляць валюту, нягледзячы на курсы і ліміты, якія выраслі.
- Закупляюцца прадуктовым запасам (крупы, кансервы, соль і г.д.) на ўсялякі выпадак 7% апытаных.
- Крыху менш людзей — 6%, выбралі варыянт куплі бытавой тэхнікі, электронікі і гаджэтаў да павышэння іх кошту.
- На пятым па папулярнасці месцы ў адказах была падрыхтоўка да пераезду за мяжу. Каля 5% вырашылі выдаткаваць на гэта свае зберажэнні.
- Вераць у крыптавалюты каля 3% апытаных. Менавіта ў ёй захоўвае свае зберажэнні частка беларусаў.
- Менш за ўсё ахвочых аказалася адкрываць рублёвыя уклады і купляць залатыя зліткі. Такіх было пароўну — па 2%.