Данчыку — 60!

3 студзеня 1958 году ў Нью-Ёрку ў сям'і беларускі і ўкраінца нарадзіўся журналіст і спявак Багдан Андрусішын (Данчык). 

Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Данчык з дзяцінства размаўляў на абедзвюх моваў сваіх бацькоў.
У 1977-м годзе ён запісаў свой дэбютны альбом «Беларусачка» — па сутнасці, першы беларускі дыск у ЗША.
Калі неўзабаве ён трапіць на канцэрт «Песняроў» — ансамбль гастраляваў у Амерыцы — эфект будзе моцным і для Данчыка, і для Уладзіміра Мулявіна.

maxresdefault_13_1.jpg


Данчык вучыўся і пражыў большую частку жыцця ў Нью-Ёрку, а ў Беларусь упершыню наведаў у трыццаць гадоў у 1989 годзе. 
Другі раз бард наведаў Беларусь у 1996 годзе, а ў 1997-м заявіў, што спыняе сваю музычную кар’еру. 
У фільме Галіны Навумчык «Данчык» (Белсат) ён кажа, што разумее, якую ролю адыграў у 80-я і 90-я: «Гэта было важна ў тыя гады адраджэння — было адчуванне, што нешта зменіцца, а я даваў імпульс гэтаму руху і беларускай свядомасці, якая тады расла: малады амерыканец, які размаўляе па-беларуску, які спявае па-беларуску — гэта быў кур’ёз».
«Беларусь — гэта маё жыццё, кожны дзень я насычаны ўсім, што там робіцца, — прызнаецца Данчык. — І сёння я б хацеў каб з’явіўся Данчык-2».
Свой апошні альбом — «Калядныя песні» — Данчык запісвае ў 1997-м, пасля чаго заяўляе пра спыненне музычнай карʼеры.
Цяпер Багдан Андрусішын жыве ў Празе і працуе ў беларускай службе радыё «Свабода».
Дырэктар радыё «Свабода» Аляксандр Лукашук заўважае: «Мы працуем разам з пачатку 1990-х — уяўляеце, што такое дваццаць год працаваць побач з Моцартам?!».


Адмыслова для фільма Данчык перадаў «Белсату» відэа з сямейнага архіву, якое раней нідзе не дэманстравалася.