Зварот прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка па выніках пасяджэння Савета Нацыянальнай Бяспекі і Абароны Украіны прыняў рашэнне прыпыніць дзеянне рэжыму аднабаковага спынення агню на Данбасе.



paraszenka_nastup.jpg

Паважаныя суайчыннікі! 
У 22:00 у панядзелак 30 чэрвеня скончыўся тэрмін дзеяння аднабаковага спынення агню.
У рамках плана па мірным урэгуляванні сітуацыі на Данбасе такі крок ўпершыню ініцыяваны 20 чэрвеня.
27 чэрвеня Украіна працягнула яго яшчэ на тры дні. 
На працягу дзесяці дзён мы прадэманстравалі Данбасу, Украіне, усяму свету сваю прыхільнасць мірнаму спосабу ўрэгулявання справакаванага звонку канфлікту. 
Жыхарам Данецкай і Луганскай абласцей мы прадэманстравалі добрую волю ўкраінскай улады. 
Працавітыя і мірныя людзі, якімі з'яўляюцца большасць дончан і луганчан, адчулі нашу сімпатыю, любоў і павагу. Яны ўбачылі шчырую гатоўнасць Кіева лічыцца з іх адмысловымі думкамі і спецыфічнымі інтарэсамі. І яны зразумелі, што іх бяспека з'яўляецца нашым галоўным прыярытэтам. 
Яшчэ мацней стала міжнародная падтрымка Украіны. Менавіта падчас спынення агню я падпісаў Пагадненне аб асацыяцыі і паглыбленай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю з Еўрапейскім Саюзам. 
Аднак, унікальны шанец па ажыццяўленню мірнага плану не рэалізаваны. Так адбылося з-за злачынных дзеянняў баявікоў. Яны публічна дэкларавалі сваё нежаданне падтрымліваць мірны план у цэлым і спынення агню ў прыватнасці. Абуральна, больш за сто разоў, парушылі рэжым перамір'я. 
Палітычнае кіраўніцтва сепаратыстаў прадэманстравала нежаданне і няздольнасць кантраляваць дзеянні сваіх тэрарыстычных падраздзяленняў і банд марадзёраў. 
Адмена рашэння Савета Федэрацыі аб дазволе ўводзіць расійскія войскі ва Украіну мела станоўчае, але сімвалічнае значэнне. Мы так і не дачакаліся канкрэтных крокаў па дээскалацыі сітуацыі. У тым ліку і ў частцы ўмацавання кантролю за мяжой. 
Нягледзячы на гэта, мір быў, застаецца і будзе маёй мэтай. Мяняюцца толькі інструменты яго дасягнення. 
30 чэрвеня вечарам адбылося пасяджэнне Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. Пасля абмеркавання сітуацыі, я, як Вярхоўны Галоўнакамандуючы, прыняў рашэнне не працягваць рэжым аднабаковага спынення агню.
Абарона тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, бяспекі і жыцця мірных грамадзян патрабуе не толькі абарончых, але і наступальных дзеянняў супраць тэрарыстаў-баявікоў. 
Узброеныя Сілы, Нацыянальная гвардыя, Дзяржаўная памежная служба, Служба бяспекі атрымалі адпаведныя загады. 
У рэалізацыі пастаўленых сёння задач па абароне тэрытарыяльнай цэласнасці яны больш не абмежаваныя рэжымам спынення агню. 
Мы будзем наступаць і звальняць нашу зямлю. Непадаўжэнне рэжыму спынення агню — гэта наш адказ тэрарыстам, баявікам, марадзёрам. Усім тым, хто здзекуецца над мірным насельніцтвам. Хто паралізуе працу эканомікі рэгіёну. Хто зрывае выплаты заробкаў, пенсій, стыпендый. Хто падрывае чыгунку і разбурае вадаправоды. Хто пазбавіў людзей нармальнага, мірнага жыцця. 
Узброеныя Сілы Украіны, Нацыянальная гвардыя, іншыя падраздзяленні ніколі не дазволяць сабе ўжываць сілу супраць мірных людзей. Яны ніколі не будуць біць па жылых кварталах. 
Украінскія салдаты і гвардзейцы будуць рызыкаваць уласнымі жыццямі, каб толькі не падвяргаць пагрозам жанчын, дзяцей, пажылых мужчын. Усіх тых, хто жыве на зямлі Данбаса і не бярэ ў рукі незаконнай зброі. 
Такая вечная рыцарская прырода ўкраінскага войска. 
На нас — адказнасць і перажыванне за кожнае мірнае жыццё, якое, крый божа, можа абарвацца пры ваеннай ці антытэрарыстычнай аперацыі. 
Гэта патрабуе ад нас надзвычайнай выверанасці кожнага руху ў правядзенні аперацый. 
Звяртаюся да кожнага жыхара Данецкай і Луганскай абласцей з просьбай з разуменнем паставіцца да майго рашэння. Прашу стаць саюзнікамі ў вяртанні бяспекі на Данбас. 
Так, вы не можаце супрацьстаяць бандытам фізічнай сілай. Але вашы сіла волі і сіла духу, ваша грамадзянская непадпарадкаванне так званым «народным рэспублікам», нецярпімасць і пагарда да тых, хто стаў на шлях бандытызму, марадзёрства і тэрору, наблізіць той дзень, калі да вашых дамоў, на вашы вуліцы вернецца трывалы мір. 
Усім, хто, стаўшы на шлях збройнага супраціву законнай улады, але усвядоміўшы, што дапусціў памылку і хоча яе выправіць, я, як Прэзідэнт, гарантую непрыцягненне да крымінальнай адказнасці. Умова адна — добраахвотна скласці зброю. 
Наш мірны план, як стратэгія для Украіны і Данбаса, застаецца ў сіле. І раззбраенне. І дэцэнтралізацыя. І свабоднае выкарыстанне рускай мовы. І аднаўленне страчанага жылля за кошт дзяржавы. І сумесная з ЕС праграма стварэння новых працоўных месцаў. І нават да рэжыму спынення агню мы гатовыя вярнуцца ў любы момант. Калі пабачым, што ўсе бакі прытрымліваюцца выканання асноўных пунктаў мірнага плана. Што баевікі вызваляюць закладнікаў. Што і па той бок усходняй мяжы загарэлася чырвонае святло для дыверсантаў і пастаўшчыкоў зброі, і за выкананнем рэжыму на мяжы назірае АБСЕ. 
Дарагія суайчыннікі! 
Дарога да міру аказалася некалькі складаней, чым хацелася. Не хачу прыхарошваць рэчаіснасць. Будзе нялёгка і няпроста.
Нам, як ніколі, варта згуртавацца для абароны Украіны. Гэта патрабуе самааддачы і дысцыпліны не толькі на перадавой, але і ў тыле. 
Але не было яшчэ ніводнай вайны, пасля якой не надыходзіў бы мір.
Так адбудзецца і цяпер. 
Слава Украіне!
president.gov.ua