Сікорскі: План Пуціна ў стварэнні марыянетачных дзяржаў праваліўся

Праект Расійскай Федэрацыі ў стварэнні марыянетачных дзяржаў на тэрыторыі Украіны, які ўвасабляе прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, праваліўся.



sikorski.jpg

Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскi.
«У Маскве разлічвалі, што гэтак жа, як у Крыме, і ў іншых частках усходняй і паўднёвай Украіны ўдасца атрымаць значную падтрымку насельніцтвам дзеянняў Расіі. Гэты план рэгіянальных путчаў і стварэнне марыянеткавых дзяржаў на тэрыторыі Украіны пацярпеў паразу», — сказаў ён.
У той жа час кіраўнік польскага знешнепалітычнага ведамства папярэдзіў, што параза Пуціна не выключае, што «не будзе чарговых спробаў».
Акрамя таго, Сікорскі адзначыў, што калі Пуціну не атрымалася ажыццявіць свой праект на ўсёй тэрыторыі Украіны, цяпер ён спрабуе забраць хоць бы частку ўкраінскай тэрыторыі.
UNN