Ці забароняць Трампу называюць вірус «кітайскім»?

У прэзідэнта ЗША патрабуюць не атаясамліваць вірус з Кітаем. Справа ў тым, што Трамп і яго атачэнне ўпарта называюць вірус або «кітайскім» або «ўханьскім» (Ухань — горад у КНР, дзе пачалася эпідэмія).

_108962818_mediaitem108962817.jpg

Грамадскія актывісты адразу пабачылі тут прыкметы ксенафобіі супраць амерыканскіх грамадзян кітайскага і ўвогуле азіяцкага паходжання. «Вінавацячы азіятаў, Трамп спрабуе адцягнуць увагу людзей ад яго няўмелага кіраўніцтва краінай падчас пандэміі. Гэта з’яўляецца часткай яго палітычнай стратэгіі», — сцвярджае адзін з крытыкаў.

Сапраўды, у некаторых штатах краіны ўжо былі выпадкі гвалту супраць азіяцкага бізнесу. У сувязі з гэтым амерыканскай адміністрацыі прапануецца называць вірус проста «каронай».

Між тым, у атачэнні Трампа не бачаць у азначэннях «кітайскі вірус» або «ўханьскі вірус» нічога кепскага. У тым ліку таму, што назвы шматлікіх хваробаў маюць нейкую адсылку да канкрэтнай мясцовасці. Напрыклад, грып «іспанка» або «вірус Белага Ніла». Між тым, з улікам таго, што ў азіяцкай камуны ў Злучаных Штатах ёсць сваё лобі ў парламенце, наўрад ці спрэчкі наконт палітычна карэктнай назвы каронавіруса на гэтым скончацца.