ЗША ўводзяць санкцыі супраць Паўночнай Карэі за кібератаку на Sony
Белы дом заявіў, што санкцыі ўводзяцца супраць трох паўночнакарэйскіх асоб, у тым ліку дзяржкампаній па ўзбраенні і выведцы, а таксама 10 дзяржаўных чыноўнікаў.
Да іх адносяцца службовыя асобы, якія знаходзяцца ў Расеі, Іране, Сірыі, Кітаі і Намібіі.
ФБР абвінавачвае Паўночную Карэю ва ўзломе электронных рэсурсаў кампаніі Sony, што Пхеньян адмаўляе. У прыватнасці, гэта была рэакцыя Паўночнай Карэі на амерыканскі фільм пра Кім Чэн Ына.