На Кубе арыштаваныя вядомыя дысідэнты

Група кубінскіх палітычных актывістаў арыштаваная ў Гаване пры спробе правесці акцыю пратэсту ля гарадской турмы. Арыштаваныя пратэставалі супраць затрымання ў апошнія дні вялікай колькасці кубінскіх дысідэнтаў.



images_kuba.jpg

Як паведамляюць з кубінскай сталіцы, пачынаючы з аўторка, на Кубе былі арыштаваныя дзясяткі апанентаў цяперашняга рэжыму.
Паліцэйская аперацыя пачалася за некалькі гадзін да запланаванага мітынгу на плошчы Рэвалюцыі ў Гаване. Масавы пратэст, які так і не адбыўся, па словах кубінскіх дысідэнтаў, меў на мэце праверыць, наколькі гатовыя ўлады ў Гаване да адкрытых палітычных выступаў.
Арышты пачаліся праз два тыдні пасля таго, як Куба і ЗША заявілі пра гатоўнасць аднавіць дыпламатычныя адносіны і эканамічнае супрацоўніцтва, перарваныя каля паўстагоддзя таму.
Дзярждэпартамэнт ЗША выказаў заклапочанасць у сувязі з арыштамі і заявіў аб неабходнасці "працягваць аказваць ціск на кубінскі ўрад з тым, каб ён выконваў свае міжнародныя абавязацельствы".
Паводле рускай службы Бі-бі-сі