ЗША дазволілі прамы паром на Кубу

Прамы паром на Кубу санкцыянавалі Злучаныя Штаты. Чакаецца, што ён пачне працу ўжо ў верасні-кастрычніку.



0_17600853_303_00.jpg

Гавана

Пасля больш чым 50-гадовага перапынку ЗША дазволілі аднавіць прамы паром на Кубу. Міністэрства фінансаў у Вашынгтоне пацвердзіла, што адміністрацыя ЗША ўжо выдала ліцэнзіі паромным кампаніям. Колькі менавіта ліцэнзій выдадзена, не ўдакладняецца, аднак ужо вядома, што адну з іх атрымала кампанія Baja Ferries.

Прадстаўнік фірмы Роберт Мьюз заявіў, што караблі Baja Ferries гатовыя да адплыцця. "Гэта яшчэ адзін крок, які зблізіць Кубу і ЗША",  — сказаў ён. Цяпер кампанія чакае дазволу кубінскіх уладаў. Не выключана, што першыя паромы возьмуць курс на Кубу ўжо ў верасні  — кастрычніку.

Штотыдзень плануецца ажыццяўляць ад трох да чатырох начных рэйсаў з Маямі ў Гавану. Кожны з паромаў можа ўзяць на борт каля адной тысячы пасажыраў. Адлегласць паміж Маямі і Гаванай складае амаль 400 кіламетраў.

Штогод паміж ЗША і Кубай курсуюць да 600 тысяч чалавек, у асноўным, кубінскія эмігранты, якія дапамагаюць сваякам на радзіме. Да гэтага часу яны былі вымушаныя карыстацца дарагімі чартарнымі авіярэйсамі і не мелі магчымасць браць з сабой шмат багажу, адзначае агенцтва dpa.

www.dw.de