Затрыманых беларусаў адпускаюць з СБУ
Служба бяспекі Украіны пачала адпускаць затрыманых сёння беларусаў, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на «Беларускі дом ва Украіне».
Ёсць звесткі, што ўкраінская спецслужба затрымала пяцярых чалавек. У іх ліку — былы міліцыянт Ягор Емяльянаў, які адседзеў у Беларусі тры разы па 15 сутак.
Паведамляецца, што пасля гутаркі адпусцілі валанцёрку Алену Жаркевіч, якая дапамагала беларускім уцекачам, і Віталя Таргонскага.
У СБУ запэўнілі, што нічога не пагражае і экс-капітану міліцыі Емяльянаву: з ім правялі прафілактычную гутарку, ніякіх артыкулаў ні яму, ні Жаркевіч не інкрымінуюць.
Пра затрыманне беларусаў у Кіеве стала вядома зранку.