Служба бяспекі Украіны забрала «на размову» чатырох беларусаў

Пра гэта паведамляе «Беларускі дом ва Украіне».

bel210916_2mpgq.jpg

Арганізацыя паведаміла, што ў дадзены момант у Службе бяспекі Украіны «на размове» знаходзяцца чацвёра беларусаў.

Сярод іх валанцёрка Алёна Жаркевіч, якая займалася дапамогай беларусам, якія апынуліся ва Украіне без жылля і дакументаў.

Разам з ёй затрыманы былы беларускі сілавік, які тройчы быў на сутках і трапіў пад крымінальны пераслед.

Да беларусаў выехаў адвакат.

Паводле «Нашай Нівы».