Замежныя СМІ пра Беларусь: 10–17 студзеня


Прынятая (вайсковая) дактрына падрабязна разбірае адносіны Расіі са сваімі саюзнікамі, партнёрамі і іншымі краінамі. Беларусь адзначаецца як найбольш блізкі саюзнік Расіі, узброеныя сілы якога практычна інтэграваныя з расійскімі. Сітуацыя, што склалася, тлумачыць памяркоўнае стаўленне Крамля да адкрытага шантажу з боку беларускага прэзідэнта. «The National Interest» (ЗША)



smi4.jpg

Беларускі прэзідэнт, звычайна шмат у чым залежны ад Расеі і такі падатлівы ў адносінах з Крамлём, асуджае ўкраінскую палітыку Пуціна. Далучэнне Крыма ён назваў «незаконным». Паводле яго слоў, нельга пагадзіцца з тым, каб адна дзяржава забірала ў іншай частку яе тэрыторыі. Ён таксама не далучыўся да эмбарга Пуціна супраць краін ЕС. Лукашэнка выступае супраць абсалютнага расійскага панавання ў новым саюзе, як і іншыя яго члены. Перад тварам падобных супярэчнасцяў досыць беспадстаўным выглядаюць асцярогі адносна таго, што Еўразійскі эканамічны саюз можа стаць першай прыступкай на шляху да адраджэння разбуранай Расійскай імперыі.

«Die Zeit» (Германія) Беларусь не планавала навагодніх вакацый, аналагічных расійскім, аднак большасць прадпрыемстваў вымушана была іх зладзіць, бо рашэнне аб увядзенні падатку, які трэба было плаціць з прыбытку, усё роўна не дазваляла працаваць. Аб стабільнасці ў краіне казаць рана. У сувязі з дэвальвацыяй бізнес-планы кампаній падлягаюць перагляду. Кіраўнікі прадпрыемстваў скардзяцца, што давялося ануляваць вынікі тэндэраў на закупку імпартнай сыравіны і матэрыялаў, якія прайшлі да новага года, а праводзіць новыя пакуль таксама немагчыма — імпарцёры не гатовыя рабіць прапановы. Па-першае, да 15 студзеня дзейнічае забарона на павышэнне коштаў, які ўсталяваў стары ўрад. Па-другое, эксперты мяркуюць, што 30 працэнамі дэвальвацыя можа не скончыцца.

«Независимая газета» (Расія)


 

Нягледзячы на ваенныя дзеянні на Данбасе і эканамічны крызіс, таваразварот паміж Украінай і Беларуссю не ўпаў, а, наадварот, працягвае расці. Пры гэтым у Украіны наогул няма ні цэнта запазычанасці за пастаўкі беларускіх тавараў, што з’яўляецца ўнікальнай сітуацыяй. Цяперашнюю актывізацыю супрацоўніцтва Кіева і Мінска заўчасна лічыць сігналам пра крах Мытнага саюза. Аднак эксперт упэўнены, што прэзідэнт Беларусі, які нядаўна наведаў Кіеў, па цэлым шэрагу прычын (у прыватнасці, каб пазбегнуць санкцый Захаду) асабіста зацікаўлены ў паглыбленні і пашырэнні двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін, пра што ён сам неаднаразова заяўляў.

«Новыя Известия» (Расія)

З моманту распаду СССР для многіх стратэгаў і дыпламатаў на Захадзе Мінск быў забытай, а часам і наогул «невядомай» правінцыйнай сталіцай незразумелай для іх дзяржавы. Гэты год абяцае вялікія перамены: Беларусь выходзіць на авансцэну міжнароднай палітыкі. І няма ніякай упэўненасці ў тым, што для краіны гэта — добрыя навіны. Супадзенне падзей робіць Беларусь у 2015 годзе не толькі геаграфічным цэнтрам «Вялікай Еўропы», але таксама і эпіцэнтрам палітычных працэсаў. Нечакана для Аляксандра Лукашэнкі, менавіта ад яго рашэнняў у бліжэйшыя 12 месяцаў стане залежаць будучыня рэгіянальнай, а ў некаторых аспектах — кантынентальнай і глабальнай расстаноўкі сіл у свеце.

«Цэнтр міжнароднай журналістыкі і даследаванняў» (Польшча — Расія)