Вялікабрытанія выведзе з абарачэння папяровыя банкноты

Апошнім днём абарачэння старых папяровых банкнот наміналам 20 і 50 фунтаў стане 30 верасня 2022 года.

Партрэт Алана Цьюрынга на банкноце. Фота: bankofengland.co

Партрэт Алана Цьюрынга на банкноце. Фота: bankofengland.co

У Вялікабрытаніі паступіла ў абарачэнне палімерная банкнота наміналам 50 фунтаў стэрлінгаў з выявай англійскага матэматыка і крыптографа Алана Цьюрынга, паведамляе korrespondent.net.

Адзначаецца, што новую купюру можна будзе атрымаць у аддзяленнях банкаў і ў банкаматах у бліжэйшыя дні і тыдні, пасля чаго старыя папяровыя купюры будуць прыбірацца з абарачэння.

Апошнім днём абарачэння старых папяровых банкнот наміналам 20 і 50 фунтаў стане 30 верасня 2022 года. Пасля гэтага яны перастануць быць законным плацежным сродкам.

Раней ужо былі замененыя на новыя банкноты ў 5, 10 і 20 фунтаў.