Вялікабрытанія. Якой была альтэрнатыва Тэтчэр?
Споўнілася 40-я гадавіна прыходу да ўлады Маргарэт Тэтчэр. Адбылося гэта па выніках выбараў у брытанскі парламент 3 траўня 1979 года.
Пасля пераезду
на Даўнінг-стрыт, Тэтчар запусціла жорсткую ліберальную ломку брытанскай
эканомікі.
Між тым, высвятляецца, што альтэрнатыва тым рэформам была таксама вясёлай. Увосень 1978-га на з’ездзе кіраўніцтва лейбарыстаў абмяркоўвала свой план трансфармацыі краіны ў выпадку перамогі ў маі 1979-га. Гэты план уключаў шырокую нацыяналізацыю і пашырэнне сегменту планавай гаспадаркі.
Праўда, пайсці з такой праграмай на выбары лейбарысты маглі ў выпадку, калі партыйны спіс узначаліць Тоні Бэн — папулярны ў краіне палітык вельмі левых поглядаў. Аднак у выніку партыю ўзначаліў больш асцярожны Джэймс Калагэн.
Дарэчы, магчыма, у гэтым і быў сакрэт перамогі Тэтчэр. На той час краіна знаходзілася ў глыбокім крызісе праз страйкі, рост правага радыкалізму, эрозію культурных шаблонаў, што выявілася ў паўстанні руху субкультуры «панк». Не выключана, што брытанцы галасавалі за таго, хто абяцаў кардынальна змяніць сітуацыю.
Правал Тоні Бэна быў невыпадковым. Яшчэ ў 1981 годзе меў месца зліў інфармацыі з архіваў сакрэтных службаў. Паводле кампрамату, група агентаў працавала з лейбарыстамі, каб не дапусціць Бэна на пасаду лідара партыі.
Паводле брытанскай прэсы