Візіт польскай урадавай дэлегацыі ў Катынь адкладзены
Расія не дала польскаму боку адназначнага адказу па лагістычных пытаннях планавага візіту.
Пра гэта заявіў кіраўнік Канцылярыя прэм'ера Польшчы Міхал Дворчык. Палітык удакладніў што, Расія не дала польскаму боку адназначнага адказу па лагістычных пытаннях планавага візіту.
Падчас размовы на тэлеканале TVP Info нагадаў, што 10 красавіка ў Смаленску прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі разам з урадавай дэлегацыяй і прадстаўнікамі парламента павіны былі аддаць даніну памяці забітым афіцэрам Польскага войска ў Катыні, а таксама ахвярам авіякатастрофы польскага ўрадавага самалёту ў Смаленску.
Адначасова кіраўнік Канцылярыя прэмʼера Польшчы Міхал Дворчык падкрэсліў, што візіт абавязкова адбудзецца, але пазней. Ён падзякаваў усім, хто ўдзельнічаў у яе падрыхтоўцы.