Вашчыкоўскі: мы не хочам палітычных гульняў з Расіяй па справе Ту-154М

Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Марэк Зюлкоўскі паслязаўтра накіруецца ў Маскву.



7b5eb978_8869_4812_a5c.jpg

Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі. Фота: Polskie Radio

Пасля заўтра з візітам у Маскву накіруецца намеснік міністра замежных спраў Польшчы. Сустрэча на ўзроўні намеснікаў кіраўнікоў МЗС абедзвюх краінаў будзе мець рабочы характар, заявіў у інтэрв'ю Першай праграме грамадскага Польскага радыё кіраўнік польскай дыпламатыі Вітальд Вашчыкоўскі.

У кансультацыях прымаць удзел намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марэк Зюлкоўскі і першы намеснік міністра замежных спраў Расіі Уладзімір Цітоў.

Вітальд Вашчыкоўскі дадаў, што паміж Варшавай і Масквой, існуе шэраг справаў, якія патрабуюць абмеркавання.

Запытаны пра тое, ці рэальным з'яўляецца вяртанне абломкаў прэзідэнцкага Ту-154М у Польшчу яшчэ ў бягучым годзе, міністр адказаў, што па гэтай справе шмат залежыць ад расейцаў і міжнароднай супольнасці.

Вітальд ВашчыкоўскіТое, што расейцы ўпарта не хочуць аддаць абломкаў самалёта выклікае падазрэнні ў тым, што гэта мэтанакіраванае дзеянне ў рамках палітычнай гульні. Навошта? Мы не хочам ніякіх палітычных гульняў з расейцамі. Мы хочам высветліць прычыны авіякатастрофы. Тым часам, калі расейцы гэта ўскладняюць, то многія палякі пачынаюць падазраваць, што ім ёсць што ўтойваць.

Нагадаем, 10 красавіка 2010 года пад Смаленскам разбіўся прэзідэнцкі самалёт Ту-154М. Загінулі ўсе ўдзельнікі польскай дэлегацыі, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і яго жонка Марыя.

Палякі накіроўвалася ў Катынь на ўрачыстасці з нагоды 70-й гадавіны забойства польскіх афіцэраў, якое было здзейснена функцыянерамі НКВД.

Да гэтага часу расейскі бок не хоча вярнуць палякам абломкаў самалёта. Яны тлумачаць гэта расследаваннем, якое працягваецца ў Расіі па справе авіякатастрофы.

www.radyjo.net