Вайна ў Сірыі ўзняла рэйтынг Пуціна да 90 %

Рэйтынг Пуціна абнавіў папярэдні максімум, зафіксаваны ў чэрвені 2015 года (89,1 %).



12987.jpg

Фота: часопіс TIME

Рэйтынг адабрэння дзейнасці прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, паводле дадзеных Усерасійскага цэнтру даследаванняў грамадскай думкі (УЦДГМ), дасягнуў 89,9 %.
 

Рэйтынг Пуціна абнавіў папярэдні максімум, зафіксаваны ў чэрвені 2015 (89,1%). Як тлумачыць УЦДГМ, высокі рэйтынг прэзідэнта звязаны з пачаткам ваеннай кампаніі ў Сірыі. Галоўнай за мінулы тыдзень падзеяй гэта назвалі 26 % апытаных.
 

«Ацэнкі дзейнасці Прэзідэнта РФ ужо больш за паўтары гады знаходзяцца на ўзроўні вышэй за 80 %. Рэйтынг Пуціна пачаў расці вясной 2014 года на фоне ўз'яднання Крыма і Севастопаля з Расіяй: у сакавіку 2014-га ён склаў у сярэднім 76,2 %, у красавіку — 82,2 %, у траўні — 86,2 %», — нагадвае УЦДГМ.
 

Вечарам 30 верасня расійская авіяцыя прыступіла да нанясення удараў у Сірыі. Масква заяўляе, што мэтай нападаў з'яўляюцца пазіцыі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» (арганізацыя забароненая ў Расіі), а абвінавачванні ў гібелі мірных жыхароў называе часткай інфармацыйнай вайны. У ноч на 7 кастрычніка расійскія ваенныя ўпершыню запусцілі крылатыя ракеты з караблёў ВМФ ў Каспійскім моры па мэтам ў Сірыі.