Украінскі «Южмаш» гатовы дапамагчы NASA з касмічнымі караблямі

Украінскі дзяржаўны «Паўднёвы машынабудаўнічы завод» (Южмаш) хоча прыняць удзел у новай праграме NASA «Касмічнае таксі» па дастаўцы грузаў на Міжнародную касмічную станцыю, якая прадугледжвае выкарыстанне амерыканскіх касмічных караблёў замест расійскіх.



kosmotaxi.jpg

З адпаведнай прапановай выступіў дырэктар прадпрыемства Сяргей Войт на міжнародным аэракасмічным форуме «Касмічная галіна Украіны: істотнае значэнне для эканамічнай мадэрнізацыі».

«Мы б прасілі амерыканскі ўрад і прасілі NASA, каб КБ «Паўднёвае» і «Южмаш» уключылі ў распрацоўку гэтых праграм», — сказаў ён. Па словах Войта, прадпрыемствы змогуць прынесці карысць праграме і задаволіць патрабаванні NASA.

Пачынаючы з 2017 года Вашынгтон плануе самастойна адпраўляць сваіх астранаўтаў на Міжнародную касмічную станцыю (МКС). Кантракт на будаўніцтва касмічнага карабля новага пакалення для палётаў амерыканскіх астранаўтаў на МКС атрымаюць кампаніі Boeing і SpaceX. Агульны кошт кантракту ацэньваецца ў $4,2 млрд. для Boeing і ў $2,6 млрд. для SpaceX. Менавіта на 2017 год запланаваны запуск першага карабля новага пакалення.

АФН