Украіна. У чаканні назвы «Русь» ці аднаполых шлюбаў?
Украінскія нацыяналісты прыдумалі, як супакоіць Маскву, якая цяпер намагаецца рознымі сродкамі сарваць падпісанне Украінай пагаднення аб Асацыяцыі з ЕС.
На думку публіцыста «Украінскай праўды», адзіны выхад у такой сітуацыі — шантажаваць Пуціна тым, што Кіеў збіраецца падарваць рускую манаполію на гісторыю старажытнай Русі. Непасрэдна прапануецца на афіцыйным узроўні аспрэчыць права рускіх называцца рускімі, паколькі гістарычны цэнтр Русі, як вядома, быў на тэрыторыі цяперашняй Украіны.
Хаця гісторыкі шмат кажуць пра гэты факт, афіцыйны Кіеў ніколі не аспрэчваў назву суседняй дзяржавы. Аднак цяпер, на думку грамадскасці, прыйшоў час нанесці ўдар у нерв расійскай нацыянальнай свядомасці.
Застацца дадаць, што аматары жартаў лічаць, нібы існуе іншы варыянт астудзіць Крэмль — высунуць у якасці ўмовы для ўваходу Украіны ў склад Мытнага саюзу легалізацыю аднаполых шлюбаў у Расіі. З улікам хвалі гомафобіі ў Расіі адміністрацыя Пуціна стоадсоткава не выканае гэту ўмову і будзе вымушана пакінуць Украіну ў спакоі.
Паводле ўкраінскай прэсы