Украіна пачала перакідваць вайскоўцаў і авіяцыю да мяжы з Беларуссю

Мяжу Украіны з Беларуссю будуць дадаткова ахоўваць 8,5 тысяч супрацоўнікаў Дзяржаўнай памежнай службы, Нацыянальнай гвардыі і паліцэйскіх, паведаміў Дэпартамент камунікацыі МУС краіны.

ukrayina_chastkovo_zakryla_kordon_spysok_punktiv_propusku.jpg


Кіраўнік МУС Украіны Дзяніс Манастырскі заявіў, што войскі сцягваюцца да межаў Беларусі для процідзеяння патэнцыйнаму крызісу з нелегальнымі мігрантамі.
«Каб адэкватна дзейнічаць у выпадку штучна справакаванага міграцыйнага крызісу з тэрыторыі Беларусі. Як цяпер мы назіраем на мяжы Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Польшча», — растлумачыў Манастырскі.
У памежжа прыбудуць 15 верталётаў МУС, якія «пры неабходнасці будуць перакідваць сілы на мяжу».
«Сітуацыя стабільная і кантралюемая, ніякіх пагроз для Украіны пакуль няма. Аднак наша служба разам з Нацпаліцыяй і Нацгвардыяй адпрацоўвае ўсе магчымыя сцэнары», — пракаментавалі ў МУС.