Заява Міжнароднай арганізацыі па міграцыі і Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў з нагоды паездкі ў часовы лагер на беларускім баку мяжы
11 лістапада Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ) і Упраўленню Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ ААН) удалося трапіць у часовы лагер на беларускім баку мяжы недалёка ад міжнароднага пункта пропуску «Брузгі». З гэтай нагоды яны зрабілі адмысловую заяву.
11 лістапада «IOM Belarus» і «UNHCR Belarus» быў прадастаўлены доступ у часовы лагер на беларускім баку мяжы недалёка ад міжнароднага пункта пропуску «Брузгі», дзе група з прыкладна 2 000 бежанцаў і мігрантаў, якія шукаюць прытулку, знаходзіцца з 8 лістапада. Сярод іх шмат дзяцей і жанчын, у тым ліку цяжарных.
У рамках візіту УВКБ ААН і МАМ даставілі пэўную экстраную дапамогу: прадметы гігіены для дзяцей і жанчын, а таксама прадукты харчавання. У бліжэйшы час будзе дастаўлена яшчэ больш жыццёва важнай дапамогі: коўдры, цёплае адзенне, пальчаткі, шапкі і абутак для дзяцей, — якія будуць дастаўлены партнёрам арганізацый — «Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа».
Гэта сапраўды экстраная дапамога, паколькі галоўным прыярытэтам зараз з'яўляецца прадухіленне гібелі людзей і праца з уладамі, накіраваная на абгрунтаванне неабходнасці перамяшчэння людзей у бяспечныя месцы, дзе ім могуць быць прадастаўлены неабходная дапамога і кансультаванне, а таксама дзе будзе магчымасць знайсці рашэнне з улікам кожнай канкрэтнай сітуацыі і патрэб людзей. Спантанны лагер на мяжы без належнага жылля, ежы, вады і медыцынскай дапамогі, а таксама мінусавыя тэмпературы не бяспечныя для людзей і могуць прывесці да іх гібелі.
Падчас візіту прадстаўнікам МАМ і УВКБ ААН удалося пагаварыць з мігрантамі і даць дакладную інфармацыю пра магчымыя варыянты, даступныя для іх. У залежнасці ад абставінаў і патрэб людзей, гэта зварот за прадастаўленнем прытулку ў Беларусі для тых, хто мае патрэбу ў міжнароднай абароне. Акрамя таго, некаторыя асобы, якія шукаюць прытулку, і ўцекачы могуць мець важкія прычыны для пераезду, у тым ліку ў мэтах ўз'яднання з сям'ёй, у ЕС. Яшчэ адзін варыянт — праграма садзейнічання добраахвотнаму вяртанню і рэінтэграцыі (СДВР), якая рэалізуецца МАМ і дае магчымасць годнага, бяспечнага і законнага вяртання дадому, грунтуецца на свабодным выбары чалавека.
МАМ і УВКБ ААН гатовыя супрацоўнічаць з уладамі краін для забеспячэння захавання правоў чалавека і бяспекі асоб, якія шукаюць прытулку, бежанцаў і мігрантаў.