У Польшчы пад зямлёй знойдзены "залаты цягнік" нацыстаў, ВІДЭА

У закінутым тунэлі пад польскім Валбжыхам, мяркуючы па ўсім, знойдзены цягнік са "скарбамі нацыстаў".



0_18676883_303_00.jpg

Польскія археолагі з дапамогай адмысловай тэхнікі працягваюць даследаваць месца знаходкі ў тунэлях, пабудаваных нацыстамі ў гады вайны паміж гарадамі Уроцлаў і Валбжых. Улады перасцераглі шукальнікаў скарбаў ад самастойных спроб весці раскопкі ў рэгіёне, бо аб'екты пад зямлёй і подступы да іх могуць быць замініраваныя.
 

Гэтымі прычынамі тлумачыцца і тое, што працы ў месцы знойдзенага цягніка, якое дагэтуль трымаецца ў сакрэце, ідуць павольна. З пятніцы ўведзена паліцэйскае патруляванне ўздоўж чыгуначнага шляху паміж Уроцлавам і Валбжыхам.