Лодзь: згарэў драўляны храм ХVІІІ стагоддзя

Пажарныя не здолелі выратаваць храм васямнаццатага стагоддзя ў Мілешках у Лодзі. Пажар успыхнуў каля 4:00 раніцы.



pazar.jpg

 У змаганні з полымем бралі ўдзел 17 пажарных брыгад добраахвотнікаў і дзяржаўнай службы, — паведаміў старэйшы капітан пажарнай службы з Лодзі Адам Антчак.

Драўляны храм згарэў дашчэнту, захаваліся толькі фрагменты шкілету. У цяперашні час пажарныя дагашваюць пажар і абшукваюць друз. Агонь не распаўсюдзіўся на навакольныя будынкі і маёнткі. У здарэнні ніхто не пацярпеў. Пакуль не вядома, што стала прычынай пажару.

Касцёл св. Дароты ў Мілешках быў адным з найстарэйшых храмаў у Польшчы.

www.radyjo.net