"Гэта не ноч, а дзень": расіяне знялі "апакаліптычнае" відэа, як гарыць лес каля возера Байкал

У сетцы Інтэрнэт з'явілася відэа маштабных пажараў у Расіі, знятае з борта лодкі на Байкале.



1440928033_6666.jpg

Ролік з подпісам "Гэта Байкал. Гэта не ноч — гэта дзень. Так гарыць лес у Бураціі" з'явіўся на Youtube і набраў больш за 11 тысяч праглядаў.

Голас за кадрам паведамляе, што на вуліцы не ноч, а палова на другую дня.

У Расіі гараць тысячы гектараў сібірскіх лясоў. У прыватнасці, у Бураціі па дадзеных Раслесгаса зафіксаваны 31 пажар на плошчы 113,8 тыс. гектараў.

Кіраўнік супрацьпажарнай праграмы "Грынпіс Расіі" Рыгор Куксін заявіў 28 жніўня пра павелічэнне плошчы лясных пажараў у Іркуцкай вобласці і Бураціі ў раёне возера Байкал.
 

"Сітуацыя даволі трывожная і працягвае пагаршацца. І ў Іркуцкай вобласці, і ў рэспубліцы Бурація істотна больш за 100 тысяч гектараў дзеючых пажараў. Частку з іх атрымліваецца лакалізаваць, нейкія даюць прырост плошчы. Баюся, што да восеньскіх дажджоў прынцыпова пераламаць сітуацыю не атрымаецца" , — сказаў ён у эфіры тэлеканала "Дождж", перадае "Росбалт".