У офісе «Бацькаўшчыны» адбыўся ператрус

Яцанюк заяўляе, што прэзідэнт Віктар Януковіч запрашае лідэраў палітычных сіл на круглы стол з дапамогай «Беркуту».



berkut.jpg

«Акрамя таго, што Віктар Януковіч запрашае на круглы стол з дапамогай «Беркуту» і ўнутраных войск, ён даў яшчэ адно ўказанне. Праведзены захоп офіса партыі «Бацькаўшчына», — заявіў ён на брыфінгу ў штабе нацыянальнага супраціву на Майдане.
Яцанюк адзначыў, што супрацоўнікі спецпадраздзялення разбілі серверны пакой. У памяшканнях, дзе знаходзіліся рэдакцыі газеты «Вячэрнія весці» і сайта «Цензор.нет» разбітае ўсё абсталяванне. Праводзены ператрус, выламаныя дзверы па ўсім офісу «Бацькаўшчыны», — сказаў Яцанюк, паведамляе прэс-служба «Бацькаўшчына».

«Гэта, я так разумею, унёсак Віктара Януковіча ў правядзенне круглага стала. Вось гэта цана яго прапаноў», —  сказаў ён.


Раней паведамлялася, што прэзідэнт Віктар Януковіч пагадзіўся абмеркаваць за «круглым сталом»  сітуацыю ў краіне. На аўторак запланавана яго сустрэча з экс-прэзідэнтамі Леанідам Краўчуком, Леанідам Кучмам і Віктарам Юшчанка.
А потым праваахоўнікі адціснулі мітынгоўцаў з дарог украінскай сталіцы і разабралі барыкады на цэнтральных вуліцах Кіева. Адначасова з офіса  работнікі СБУ канфіскавалі серверы.
pravda.com.ua