У Кіеве адмовіліся ад параду 9 мая
69-я гадавіна перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне пройдзе ў Кіеве без традыцыйнага ваеннага парада. Таму што кіеўскія ўлады асцерагаюцца магчымых правакацый з боку прарасійскіх актывістаў.
Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ.
Паводле іх дадзеных, 9 мая для ветэранаў вайны і працы, а таксама прадстаўнікоў грамадскасці з рэгіёнаў Украіны, запланаваны шэраг іншых мерапрыемстваў, сярод якіх вялікі святочны канцэрт у Палацы Украіна .
Чакаецца, што ўсе галоўныя мерапрыемствы ў гонар Дня Перамогі будуць праходзіць у парку Вялікай Айчыннай вайны, а завершыцца святкаванне традыцыйным феерверкам.
Паводле www.utro.ua