У ЕС лічаць, што сталі сведкамі грандыёзнай перамогі дэмакратыі ва Украіне

Старшыня камітэта Еўрапарламента па замежных справах Эльмар Брок заявіў, што вынік (які паказаў экзіт-пол) мае вялікае значэнне для ўкраінскай дэмакратыі і станаўлення прававой дзяржавы. 



ebrok.jpg

«Яны дазволяць правесці працэс трансфармацыі, які неабходны для таго, каб зрабіць Украіну сучаснай і паспяховай краінай. Думаю, цяпер у парламенце для гэтага ёсць гарантаваная большасць. Гаворка ідзе пра партыі, якія падтрымліваюць праеўрапейскія працэсы», — заявіў Брок.

Таксама Брок назваў партыю «Самадапамога» «вельмі канструктыўнай і пазітыўнай».

«Вырашальную ролю грае той факт, што большасць атрымалі дэмакратычныя партыі. Вынікі выбараў — гэта адмова ад лева- і праварадыкальных партый, гэта выбар на карысць праеўрапейскіх сіл на карысць дэмакратыі. Гэта пакладзе канец размовам пра фашызм ва Украіне, паколькі гэтыя партыі не граюць ніякай ролі. Я думаю, што гэта грандыёзная перамога дэмакратыі», — заявіў Брок.

Брок лічыць, што грамадзяне Украіны ўбачылі, што камуністы нясуць адказнасць за адсутнасць свабоды ў краіне ў мінулым.

«Людзі не бачаць для Украіны будучыні з камуністамі. У апазіцыі мы таксама бачым праеўрапейски настроеныя партыі, напрыклад, партыю Юліі Цімашэнкі «Бацькаўшчына», — дадаў ён.

УНІАН